Байцы ЗСУ узнялі ўкраінскі сцяг у Малых Шчэрбаках
2- 12.10.2025, 13:40
- 3,384
Населены пункт — пад кантролем Сіл абароны Украіны.
Падраздзяленні 24-га асобнага штурмавога батальёна «Айдар» разам з пабрацімамі з 33-га асобнага штурмавога палка ЗСУ ўзнялі ўкраінскі сцяг у населеным пункце Малыя Шчэрбакі на Запарожскім напрамку.
Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на прэс-цэнтр батальёна.
Як адзначаецца, населены пункт знаходзіцца пад кантролем Сіл абароны Украіны.
«Гэты поспех — вынік дакладнага ўзаемадзеяння, рашучасці і зладжанай працы падраздзяленняў. Кожны падобны крок — гэта яшчэ адна старонка нашай барацьбы, якая працягваецца штодня, нягледзячы на стому, рызыкі і страты», — гаворыцца ў паведамленні.