Ужо заўтра ў Беларусі можа выпасці снег
2- 12.10.2025, 19:41
- 5,830
Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Сіноптыкі папярэдзілі аб неспрыяльных умовах надвор'я ў панядзелак, 13 кастрычніка. У Беларусі будзе ветрана і мокра.
«Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы снег. Вецер паўночна-заходні ўмераны да парывістага, месцамі моцны парывісты», – расказалі БелТА ў Белгідрамеце.
Уначы тэмпература будзе ад +1 да +7°С, удзень – максімум +12.
Дарэчы, парывы ветру могуць дасягаць 20 м/с.
Раней Дзмітрый Рябоў расказаў, што беларусам чакаць ад прыроды з 13 па 19 кастрычніка. Калі коратка: увесь тыдзень будзе ісці дождж.
У ноч з аўторка на сераду магчымыя замаразкі. Удзень будзе максімум +13°С.