Узброеным Сілам Украіны ўдалося прасунуцца на Запарожжы: падрабязнасці аперацыі
- 12.10.2025, 22:15
- 6,082
Шмат акупантаў здаліся ў палон.
Узброеныя Сілы Украіны палепшылі тактычнае становішча ў раёне населенага пункта Малыя Шчэрбакі, што ў Стэпнагорскай грамадзе Запарожскай вобласці. Пра гэта паведаміў Генеральны штаб Узброеных Сіл Украіны.
«На Арэхоўскім напрамку ў выніку ўмелых дзеянняў штурмавых падраздзяленняў Узброеных Сіл Украіны палепшана тактычнае становішча ў раёне населенага пункта Малыя Шчэрбакі, што ў Стэпнагорскай грамадзе Запарожскай вобласці», — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак Генштаба, у цэлым украінскія войскі прасунуліся наперад да 3,5 км, знішчыўшы значную колькасць расійскіх акупантаў і ўзяўшы палонных.
«Дзякуй байцам 24-га асобнага штурмавога батальёна «Айдар», 33-га асобнага штурмавога палка і іншым падраздзяленням, якія дэманструюць узорную адвагу, зладжанасць, ламаюць планы ворага і вяртаюць кантроль над украінскімі тэрыторыямі», — адзначылі ў ведамстве.