5 снежня 2025, Пятніца, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіркораў судзіцца з каменшчыкам: ледзь не дайшло да бойкі

14
Кіркораў судзіцца з каменшчыкам: ледзь не дайшло да бойкі

Каменшчык, у якога спявак-пуцініст патрабуе круглую суму, падае сустрэчны пазоў.

Суд спявака-пуцініста Філіпа Кіркорава з пецярбургскім каменшчыкам Георгіем Бараноўскім абярнуўся скандалам на экспертызе. Пра гэта паведамляе spb.kp.ru.

Бараноўскі афармляў натуральным каменем для Кіркорава пентхаус плошчай каля 600 квадратных метраў у цэнтры Масквы. За працу ён узяў 13 мільёнаў рублёў, хоць сцвярджае, што рэальная вартасць такога праекта была не менш як 30 мільёнаў рублёў. Вясной 2025 года артыст, якому перастаў падабацца рамонт, падаў у суд з-за нібыта неякаснага аздаблення і запатрабаваў 10,9 мільёна рублёў кампенсацыі. На нядаўняй экспертызе прысутнічалі судовыя эксперты, адвакаты, менеджар праекта і нават целаахоўнік Філіпа Бедросавіча

«Скажу шчыра: там ледзь не дайшло да бойкі. Я чалавек стрыманы, але калі «ўзарве» — усё, дах зрывае», — прызнаўся Бараноўскі.

У размове з журналістамі майстар засумняваўся ў незалежнасці экспертызы. Ён таксама заявіў, што адзін з экспертаў Кіркорава параіў сваім калегам наладзіць адносіны з каменшчыкам.

Паводле слоў Бараноўскага, частка прац, пераробленых пасля яго, была выканана з парушэннямі, а сваю ён ацэньвае на чацвёрку. У судзе Бараноўскі прапаноўваў Кіркораву заключыць міровае пагадненне, аднак артыст не згаджаецца нягледзячы на ўласныя страты і немагчымасць заехаць у кватэру.

Працяг экспертызы запланаваны на снежань. Бараноўскі дадаў, што марыць пра фінал разбіральніцтва, бо толькі на абарону і экспертызы выдаткаваў мільён рублёў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках