5 снежня 2025, Пятніца, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паварот амерыканскай палітыкі

2
Паварот амерыканскай палітыкі

Трамп адкрыта выказаў расчараванне Пуціным.

Ужо некалькі месяцаў ЗША дапамагаюць Украіне наносіць удары далёкага дзеяння па расійскіх энергетычных аб'ектах, піша FT. Паводле звестак выдання, разведдадзеныя Вашынгтона дазволілі біць у тым ліку па нафтаперапрацоўчых заводах у глыбіні РФ.

Адзін з амерыканскіх суразмоўцаў газеты сказаў, што Украіна сама выбірае мэты для удараў далёкага дзеяння, а ЗША падаюць разведдадзеныя пра слабыя месцы гэтых аб'ектаў. Аднак іншыя крыніцы сцвярджаюць, што ЗША таксама вызначаюць прыярытэтныя мэты для ўкраінскага боку. «Адзін з іх апісаў украінскія беспілотныя сілы «як інструмент Вашынгтона для падрыву расійскай эканомікі і ціску на Пуціна з мэтай прымусіць яго да пагаднення», — гаворыцца ў публікацыі.

Паводле крыніц, Трамп адкрыта выказваў расчараванне Пуціным пасля саміту на Алясцы. Гэта стала адным з фактараў, якія паўплывалі на змяненне яго пазіцыі на карысць больш маштабных удараў.

Паварот амерыканскай палітыкі да «міру праз сілу» можна толькі вітаць. Шкада толькі, што было ўпушчана столькі часу, каб усвядоміць відавочны факт — Пуцін не меў намеру заключаць ніякую здзелку і патрабаваў капітуляцыі Украіны. Цяпер Расія, відаць, рыхтуе новыя масіраваныя абстрэлы грамадзянскай энергасістэмы Украіны, каб сарваць ацяпляльны сезон і пакінуць украінцаў без вады і святла.

Разведдадзеныя для удараў украінскімі беспілотнікамі — гэта вельмі добра. Але адказам на новую тэрарыстычную кампанію Масквы павінны таксама стаць пастаўкі ракет далёкага дзеяння і пашырэнне «банка мэтаў». Толькі сіметрычныя адказы могуць прымусіць Пуціна задумацца пра рэальныя перамовы.

Леанід Невзлін, Telegram

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках