Ваенны эксперт: план Пуціна раскрыты
13- 15.10.2025, 12:16
- 12,286
Адсутнасць поспехаў ва Украіне штурхае Крэмль да адчайнага кроку.
Расія здольная развязаць вайну і супраць Фінляндыі
Расійскія акупанты могуць адкрыць фронт вайны ў Еўропе. Яны здольныя хутка дасягнуць патрэбных сабе вынікаў у Эстоніі і стварыць там «Нарвскую народную рэспубліку».
Такая вайна — адзін з планаў кіраўніка Крэмля Уладзіміра Пуціна, і пытанне толькі ў тым, якой з еўрапейскіх краін патэнцыйна пагражае ўдар. Пра гэта заявіў ваенна-палітычны аглядальнік групы Інфармацыйны супраціў Аляксандр Каваленка.
«Змогуць адцягнуцца на пэўныя поспехі»
Падчас чату на «Главредзе» ён сказаў, што расіяне шляхам ваеннай агрэсіі супраць Еўропы змогуць адцягнуцца ад няўдач у вайне з Украінай «на пэўныя поспехі».
Паводле яго слоў, такіх «поспехаў» вораг можа дасягнуць у Эстоніі.
«Дасягненнямі ва Украіне расіяне не могуць пахваліцца, а вось у Эстоніі яны могуць дастаткова хутка дасягнуць вынікаў і, напрыклад, стварыць умоўную «Нарвскую народную рэспубліку». Безумоўна, гэта выкліча ўздым у расіян. І тады яны будуць радавацца таму, што паказалі НАТА сваю «сілушку маладзецкую», незалежна ад таго, ці ёсць блэкаўт у Маскве», — дапусціў Каваленка.
Расія можа атакаваць Фінляндыю
Паводле яго слоў, вайна супраць Еўропы — асноўны план Пуціна ў абставінах, што склаліся. Не выключаецца і ваенная агрэсія супраць Фінляндыі.
«У прынцыпе, цяпер гэта асноўны план Пуціна. Пытанне толькі ў тым, якая краіна трапіць пад удар: ці будзе ў яе пэўны праблемны рэгіён, як Нарва ў Эстоніі, або гэта будзе краіна зусім іншага тыпу, напрыклад, Фінляндыя, якая мае памяць пра балючае паражэнне ў мінулай вайне, і РФ паспрабуе паўтарыць Хельсінкі 2.0», — падкрэсліў Аляксандр Каваленка.