Міністр абароны Вялікабрытаніі: НАТА будзе падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца
- 15.10.2025, 22:16
- 1,480
Джон Хілі заклікаў Пуціна ў гэтым не сумнявацца.
Міністр абароны Вялікабрытаніі Джон Хілі заклікаў кіраўніка Расіі Уладзіміра Пуціна не сумнявацца, што НАТА будзе падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца. Яго словы перадае брытанскі тэлеканал (Sky News https://news.sky.com/story/ukraine-war-latest-trump-says-hes-sort-of-made-decision-on-supplying-tom…
Па яго словах, калі будуць пагражаць НАТА, то ваенны блок «будзе дзейнічаць». Ён заклікаў Маскву ў гэтым не сумнявацца.
«Мы будзем падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца», — сказаў Хілі.
Міністр абароны Вялікабрытаніі заявіў, што Лондан узмацняе «як ваенны, так і эканамічны ціск» на Расію. Ідзе гаворка, у тым ліку, пра санкцыі супраць энергетычнага сектара і нафтавых кампаній, удакладніў ён. Падтрымка Украіны будзе адпавядаць эскалацыі з боку Масквы, адзначыў кіраўнік Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.