5 снежня 2025, Пятніца, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі зручны спосаб захаваць бадзёрасць пры прастудзе

6
Навукоўцы назвалі зручны спосаб захаваць бадзёрасць пры прастудзе

Ён даступны кожнаму.

Навукоўцы з Кардыфскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія) выявілі, што мятныя лядзяшы могуць палягчаць сімптомы прастуды, паляпшаючы самаадчуванне, настрой і ўвагу. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным у World Journal of Pharmacy and Pharmaceutical Sciences (WJPPS).

У дзесяцітыднёвым даследаванні прыняў удзел 81 студэнт. Частка ўдзельнікаў падчас назірання перахварэла на рэспіраторныя інфекцыі ў лёгкай форме. Хворых падзялілі на тры групы: першая атрымлівала мятныя лядзяшы, другая — карамельныя лядзяшы без мяты, а трэцяя не ўносіла змен у рацыён.

Тэсты паказалі, што пры прастудзе зніжаецца хуткасць рэакцыі, у тым ліку запавольваюцца рухі вачэй і пагаршаецца канцэнтрацыя ўвагі. Аднак у межах эксперыменту ў тых, хто прымаў мятныя лядзяшы, паказчыкі бадзёрасці і ўвагі паляпшаліся амаль да нармальнага ўзроўню.

Паводле слоў кіраўніка даследавання, прафесара Энды Сміта, ментол і іншыя араматычныя злучэнні актывуюць участкі мозгу, звязаныя з няспаннем, і аслабляюць успрыманне стомленасці.

«Нават просты сродак кшталту мятнага лядзяша можа рэальна паўплываць на самаадчуванне падчас хваробы», — адзначыў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках