The Economist: Пуцін прайграе
2- 19.10.2025, 8:46
- 10,620
Стратэгія на фронце стала катастрофай для РФ.
Летняе наступленне Расіі ва Украіне аказалася правалам — нягледзячы на беспрэцэдэнтныя мабілізацыйныя намаганні і штодзённыя атакі, тэрытарыяльныя поспехі на фронце аказаліся мізэрнымі, а страты — катастрафічнымі.
Выданне The Economist адзначае, што Захад часта акцэнтуе ўвагу на недахопе салдат у ЗСУ, упускаючы з-пад увагі галоўнае: Расія практычна не прасунулася, нягледзячы на дзясяткі тысяч знішчаных акупантаў РФ.

Паводле дадзеных сотняў крыніц, уключаючы заходнія разведкі і даследчыя цэнтры, сукупныя страты РФ да сярэдзіны кастрычніка 2025 года дасягнулі ад 984 тысяч да 1,44 мільёна, з іх да 480 тысяч загінулых.
Пры гэтым, паводле ацэнак, захоп нават усіх часова акупаваных тэрыторый можа заняць да 2030 года, а ўся Украіна — і увогуле больш за стагоддзе.
Параўноўваючы страты, The Economist прыходзіць да высновы: на кожнага загінулага ўкраінскага вайскоўца прыпадае да пяці расійскіх, і менавіта Расія першай можа сутыкнуцца з крытычным дэфіцытам жывой сілы, нягледзячы на масавую мабілізацыю.
Часопіс падкрэслівае: стратэгія Пуціна сябе вычарпала, і калі нічога кардынальна не зменіцца, ён не здолее дасягнуць перамогі на полі бою.