Вэнс апублікаваў відэа з Трампам у вобразе караля на фоне пратэстаў
13- 19.10.2025, 10:07
- 7,702
На кадрах прэзідэнт ЗША надзявае карону, мантыю і бярэ ў рукі меч.
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс апублікаваў відэа, створанае штучным інтэлектам, на якім Дональд Трамп паказаны ў вобразе караля на фоне маштабных пратэстаў супраць палітыкі дзейнай адміністрацыі.
Вэнс размясціў відэаролік у сацыяльнай сетцы Bluesky.
На кадрах Трамп надзявае карону, мантыю і бярэ ў рукі меч.
У канцы відэа перад Трампам становяцца на калені прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі ЗША, у прыватнасці былая спікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі і лідар дэмакратычнай меншасці ў Сенаце Чак Шумер.
18 кастрычніка ў шэрагу гарадоў ЗША на працягу дня прайшлі шматлікія акцыі пратэсту супраць адміністрацыі Трампа пад лозунгам «Ніякіх каралёў» (No Kings), дзе крытыкавалася злоўжыванне ім сваімі паўнамоцтвамі.