СМІ: Праблема Расіі з падводнымі лодкамі значна больш сур'ёзная, чым можна ўявіць
4- 19.10.2025, 10:34
- 6,644
Разгортванне падводных лодак цяпер выглядае хутчэй як паказуха.
Расійская падводная лодка Б-261 «Наварасійск», якая з'яўляецца носьбітам «Калібраў», нядаўна з ганьбай вярнулася з Міжземнага мора з-за тэхнічнай няспраўнасці. На ёй выйшла са строю паліўная сістэма, з-за чаго дызельнае паліва запоўніла трюм. Аднак, як адзначаюць эксперты Naval News, галоўнай праблемай з'яўляецца не сам факт паломкі, а глабальныя прычыны гэтага інцыдэнту, што ўказваюць на значна больш глыбокую праблему падводных лодак для расійскага ВМС.
Перш за ўсё з-за агрэсіі супраць Украіны Турцыя закрыла праход любых ваенных караблёў праз Басфор. Таму для місій у Міжземным моры РФ пачала прыцягваць караблі, што знаходзіліся ў Балтыйскім флоце, якія ў выніку вымушаныя пераадольваць 4 тысячы кіламетраў да месца разгортвання і назад. То-бок значная частка аўтаномнасці плавання і тэхнічнага рэсурсу цяпер прыпадае на шлях да месца дзяжурства.
Другім ударам стала страта РФ свайго прысутніцтва ў Сірыі на пачатку 2025 года і найбуйнейшага актыву — пункта матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ВМФ у порце Тартус, што пазбавіла расійскія караблі базы абслугоўвання і рамонту ў Міжземным моры.
І менавіта гэта ўрэшце прывяло да наступстваў, калі расійская падводная лодка пацярпела паломку і была вымушаная вяртацца назад. Пры гэтым дэманструючы не столькі нізкую надзейнасць, колькі ўвогуле няздольнасць ВМФ РФ выконваць задачы ў Міжземным моры.
«Разгортванне падводных лодак цяпер выглядае хутчэй як паказуха, чым як значны ваенна-марскі патэнцыял. Расія страціла ўсялякае адчуванне пастаянства ў Міжземным моры. Гэта не проста гісторыя пра адну няшчасную падводную лодку, гэта дзіра, што расце, у магутнасцях і магчымасцях», — піша Naval News.