БТР «Буцэфал» і дроны знішчылі расійскую ДРГ у будынку на Данбасе
- 19.10.2025, 11:55
- 4,984
Відэафакт.
Байцы 2-га батальёна 92-й асобнай штурмавой брыгады імя кашавога атамана Івана Сірка знішчаюць варожыя пазіцыі ў вёсцы Новы Данбас Данецкай вобласці.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, аператары дронаў разам з пабрацімамі на ўкраінскім БТР-4Е «Буцэфал» нанеслі ўдар па будынку, захопленым расійскай дыверсійна-выведвальнай групай.
У выніку скіданняў з беспілотніка і агню па тэхніцы ўкрыццё было разбіта разам з асабовым складам ворага.
Відэа баявой працы апублікавана ў сацсетках.