19 снежня 2025, Пятніца, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пісторыус настойвае на вяртанні прызыву ў войска Германіі

2
Пісторыус настойвае на вяртанні прызыву ў войска Германіі
Борыс Пісторыус

На гэта звернуць увагу ў Маскве.

Міністр абароны Германіі Борыс Пісторыус лічыць, што аднаўленне вайсковага прызыву можа стаць «сігналам стрымлівання» для Расіі.

Пра гэта паведамляе Spiegel.

Кааліцыя ў Германіі працягвае абмяркоўваць рэформу вайсковага абавязку. Пісторыус, са свайго боку, адзначае, што вяртанне да ўсеагульнага прызыву мужчын пэўнага ўзросту можа стаць магутным сігналам для Масквы.

«Калі мы зноў правядзём вайсковы прызыў усіх мужчын пэўнага ўзросту і збяром звесткі пра ўсіх, хто прыдатны да вайсковай службы, гэта таксама будзе заўважана ў Расіі. Іншымі словамі — гэта таксама з’яўляецца фактарам стрымлівання», — сказаў палітык.

Паводле міністра, у выпадку стану абароны, якога Германія імкнецца пазбегнуць, прызыў, прыпынены ў 2011 годзе, можа быць неадкладна адноўлены ў адпаведнасці з Асноўным Законам.

«Тады нам трэба ведаць, хто гатовы да разгортвання, а хто — не», — падкрэсліў Пісторыус.

Ён таксама прызнаў, што скасаванне раённых ваенных камісарыятаў пасля прыпынення прызыву было сур’ёзнай памылкай.

«Зараз мы будуем новыя, сучасныя структуры. Мы будзем гатовыя да сярэдзіны 2027 года. Тады зноў зможам праводзіць агульнанацыянальны прызыў», — дадаў ён.

Пісторыус падкрэсліў, што парламент павінен вырашыць, ці ўводзіць сістэму жэраб’ёўкі для адбору прызыўнікоў.

«Мы, як міністэрства, вядома, таксама будзем у гэтым удзельнічаць. Важна, каб сістэма заставалася добраахвотнай як мага даўжэй», — адзначыў міністр.

Ён таксама выказаў надзею, што закон аб вайсковай службе ўступіць у сілу ўжо на пачатку 2026 года, і запэўніў, што дамоўленасці з парламенцкімі групамі будуць дасягнутыя.

«Я перакананы, што мы зможам гэта зрабіць. Усе ў Бундэстагу ведаюць: гаворка ідзе пра бяспеку Германіі», — падсумаваў Пісторыус.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках