Расіяне штурмуюць у шлёпанцах і без каскі
6- 19.10.2025, 13:52
- 8,406
У ЗСУ распавялі пра адчайную тактыку ворага.
На Сіверскім напрамку расійскія акупанты спрабуюць малымі пяхотнымі групамі зайсці на пазіцыі ўкраінскіх ваеннаслужачых. Пра гэта ў эфіры «Кіеў 24» сказаў камандзір роты беспілотных авіяцыйных комплексаў «Барні» 10-й асобнай горна-штурмавой брыгады «Эдэльвейс» Сцяпан Барна.
Адказваючы на пытанне пра сітуацыю на Сіверскім напрамку, ён распавёў, што адбываюцца пастаянныя штурмавыя дзеянні расійскіх акупантаў. Яны спрабуюць малымі пяхотнымі групамі зайсці на пазіцыі Сіл абароны.
«Звычайна ва многіх выпадках гэта адбываецца ў адзін бок. Можаце ўявіць сабе такую сітуацыю, калі пяхотнік акупанта без броніка, без каскі, толькі з ТМ-кай (прататытанкавая міна, — рэд.) у руках рухаецца ў шлёпанцах і, напрыклад, спрабуе замініраваць пазіцыю ўкраінскіх абаронцаў», — распавёў вайсковец.
«Да чаго я гэта кажу: да таго, што праціўнік або звяртаецца да адчайных крокаў, або спрабуе дзесьці вырашыць нейкія ўнутраныя дысцыплінарныя праблемы, — я не ведаю, што там адбываецца. Але такія рэчы ўжо набылі масавы характар», — сказаў Барна.
Паводле яго слоў, штурмавыя дзеянні пяхоты падтрымліваюцца сродкамі артылерыі, авіяцыі і кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі. У той жа час КАБы актыўна выкарыстоўваюцца па палях, пасадках і па прыфрантавых гарадах.
«Гэта ўжо проста мае масавы характар», — дадаў камандзір.