У Парыжы абрабавалі Лувр
5- 19.10.2025, 14:45
- 7,074
Злачынцы выкралі каштоўнасці Напалеона і ягонай жонкі.
Сёння ўдзень у Парыжы абрабавалі музей Лувр. Зараз ён цалкам закрыты для наведвання.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву міністра культуры Францыі Рашыда Даті.
Паводле яе слоў, сёння раніцай падчас адкрыцця музея адбылося рабаванне. Паведамленняў пра пацярпелых няма.
«Я знаходжуся на месцы разам з супрацоўнікамі музея і нарадамі паліцыі. Расследаванне працягваецца», — дадала яна.
Паведамляецца, што злачынцы разбілі вокны ў музеі і выкралі каштоўнасці Напалеона і ягонай жонкі: каралі, брошку, тыяру і іншыя ўпрыгажэнні.
Як паведамляе Le Parisien, зламыснікі, якія атрымалі доступ да будынка на набярэжнай Сены, дзе вядуцца рамонтныя працы, «скарысталі грузавы ліфт, каб трапіць проста ў патрэбнае памяшканне ў галерэі Апалона».
Пасля гэтага, разбіўшы вокны, двое мужчын, пад наглядам саўдзельніка, меркавана выкралі дзевяць прадметаў з калекцыі каштоўнасцей Напалеона і імператрыцы.