Адзін з найбуйнейшых газаперапрацоўчых заводаў РФ спыніў прыём газу з Казахстана
6- 19.10.2025, 16:00
- 5,172
Пасля атакі украінскіх БПЛА.
Арынбургскі газаперапрацоўчы завод спыніў прыём газу з Казахстана з-за атакі БПЛА. Пра гэта 19 кастрычніка праінфармавала Мінэнерга Казахстана ў Telegram.
«Паводле інфармацыі ПАО «Газпрам», 19 кастрычніка 2025 года на Арынбургскім газаперапрацоўчым заводзе адбылася аварыйная сітуацыя ў выніку атакі БПЛА, у сувязі з чым завод часова спыніў прыём сыравога газу з радовішча Карачаганак, – сказана ў паведамленні. – Інфармацыя пра характар пашкоджанняў і тэрміны аднаўлення працы завода расійскім бокам пакуль не прадастаўлена».
Пры гэтым газазабеспячэнне Казахстана не закранута, дадалі ў ведамстве.
«Газ унутраным спажыўцам падаецца ў штатным рэжыме, без якіх-небудзь абмежаванняў», – гаворыцца ў паведамленні.
Раніцай губернатар Арынбургскай вобласці Яўген Солнцаў адзначаў, што ў выніку атакі БПЛА загарэўся адзін з цэхаў газавага завода.