19 снежня 2025, Пятніца, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску і вобласці — нашэсце баброў

7
У Мінску і вобласці — нашэсце баброў

Мясцовыя жыхары б'юць трывогу.

Жывёлы ўначы робяць вылазкі на прысядзібныя ўчасткі і ласуюцца там дрэвамі, пішуць дзяржаўныя СМІ.

Асабліва нашэсце баброў закранула жыхароў пасёлка Гарадзішча на рацэ Менка. Жывёлы грызуць пладовыя дрэвы, а таксама дэкаратыўныя туі, сасны і яліны на прысядзібных участках.

Мясцовыя жыхары б'юць трывогу. Адзін з іх распавядае, што падобныя нашэсці адбываюцца прыкладна раз на чатыры гады. Але сёлета страты ад грызуноў асабліва адчувальныя.

«Адзіная наша абарона — сетка: і зручна, і практычна, і адносна нядорага», — патлумачыў ён.

Да вырашэння праблемы падключылі і ахову прыроды. Спецыялісты ўсталёўваюць пасткі. Калі жывёла трапляецца жывая, яе выпускаюць у іншае вадасховішча.

Часцей бабры сталі сустракацца і ў сталіцы. Каб абараніць дрэвы на берагах Свіслачы, супрацоўнікі прадпрыемства «Зеленстрой» таксама агароджваюць ствалы спецыяльнай сеткай-рабіцай.

Пастаянна даводзіцца кантраляваць акваторыі ў Ленінскім і Цэнтральным раёнах, каб быць у курсе колькасці гэтых жывёл.

Усяго па краіне зафіксавана больш за 55 тысяч баброў. Гэты паказчык у разы вышэйшы, чым 10 гадоў таму.

«Бабёр цяпер максімальна асвоіў усю тэрыторыю, прыдатную для пражывання, і для далейшага рассялення ўжо выкарыстоўвае населеныя пункты. Гэта незвычайныя для яго месцы пражывання», — пракаментаваў сітуацыю старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра па біярэсурсах НАН Беларусі Павел Велігураў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках