19 снежня 2025, Пятніца, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расіі затрыманы былы ўдзельнік КВЗ з Пінска

7
У Расіі затрыманы былы ўдзельнік КВЗ з Пінска
ілюстрацыйнае фота

За жарт пра супрацоўніка міліцыі.

Грамадзянін Беларусі Васіль Краўчук затрыманы ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе рэгіянальны партал 47news.ru.

Адзначаецца, што 51-гадовы мужчына знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку, але «знайшлі яго толькі праз тры гады».

«На радзіме ён напісаў абразлівы каментар пра міліцыянта ў тэлеграм-канале», — гаворыцца ў публікацыі.

Краўчука назвалі «ветэранам гульні ў КВЗ з горада Пінск, што ў Брэсцкай вобласці».

Паведамляецца, што пецярбургская міліцыя паведаміла МУС Беларусі пра затрыманне.

На сайце праваабарончага цэнтра «Вясна» паведамляецца, што 7 лютага 2022 года Краўчук быў прыгавораны судом у Пінску да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Прызнаны вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады).

«Падставай для крымінальнай справы стаў жартоўны каментар у тэлеграм-канале «Каратэлі Беларусі» ў дачыненні да супрацоўніцы інспекцыі па справах непаўналетніх. Сам мужчына сцвярджаў, што гэта быў жарт, пазычаны ў калег па сцэне і які гучаў на тэлебачанні ў праграме КВЗ. Прысуд вынесла суддзя Вольга Лубнік», — адзначалі праваабаронцы.

Згаданы каментар мужчына напісаў у снежні 2020 года, убачыўшы ў інтэрнэце «навіна пра тое, як у адной беларускай школе супрацоўніца міліцыі крычала на дзяцей, ужываючы пры гэтым нецэнзурную лексіку».

Пасля прысуду Краўчук пакінуў Беларусь.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках