Зяленскі заявіў, што гатовы паехаць у Будапешт
13- 19.10.2025, 18:49
- 4,660
Прэзідэнт Украіны заклікаў Трампа быць «жорстчэй».
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што гатовы паехаць у Будапешт на сустрэчу прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.
Пра гэта Зяленскі сказаў падчас інтэрв'ю на канале (NBC Newshttps://www.nbcnews.com/world/ukraine/volodymyr-zelenskyy-meet-the-press-interview-vladimir-putin-h…
На пытанне, ці будзе ён настойваць на паездцы ў Будапешт, украінскі прэзідэнт адказаў, што сказаў амерыканскаму лідару: «Я гатовы».
Зяленскі таксама адзначыў, што Трамп павінен аказваць на расійскага дыктатара большы ціск, чым на ХАМАС.
«Пуцін падобны да ХАМАС, але мацнейшы за яго. Вайна больш маштабная, а расійская армія з'яўляецца другой па велічыні ў свеце, таму патрэбны большы ціск», — адзначыў украінскі прэзідэнт.