19 снежня 2025, Пятніца, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Экс-кіраўнік адміністрацыі Аліева рыхтаваў пераварот у Азербайджане

15
СМІ: Экс-кіраўнік адміністрацыі Аліева рыхтаваў пераварот у Азербайджане
Раміз Мехціеў

Пуцін здаў яго Баку.

Падчас сустрэчы Пуціна і кіраўніка Азербайджана Ільхама Аліева ў Душанбэ расійскі бок перадаў Баку планы Раміза Мехціева, былога кіраўніка адміністрацыі азербайджанскага прэзідэнта, па захопе ўлады ў краіне, пішуць азербайджанскія СМІ.

Паводле даных агенцтва APA, Мехціеў нібыта распрацаваў план дзяржаўнага перавароту ў Азербайджане, які, паводле задумы, мусіў быць рэалізаваны пры падтрымцы Расіі, і праз свае каналы звязаўся з Масквой. Паведамляецца, што ён спрабаваў скарыстацца перыядам напружанасці паміж краінамі пасля катастрофы самалёта «Азербайджанскіх авіяліній» у снежні 2024 года.

«План Мехціева» прадугледжваў стварэнне часовага органа ўлады — Дзяржаўнага савета пераходнага перыяду, які павінен быў узначаліць сам 87-гадовы чыноўнік. Таксама Мехціеў перадаў расійскаму боку меркаваны склад гэтага савета, сцвярджаюць СМІ.

Аднак у дзень сустрэчы Пуціна і Аліева Масква перадала план, сцвярджаюць СМІ. Крэмль гэта ніяк не каментаваў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках