У Беларусі зрабілі грыльяж з грэчкі
11- 19.10.2025, 20:13
- 4,472
Арэхі замянілі крупай.
Маладыя навукоўцы з Магілёва вырашылі пацясніць імпартныя снекі з паліц крамаў і прыдумалі новы від грыльяжу, паведамляе дзяржТБ.
Замест арэхаў або семачак для яго выкарыстоўваюць прарослую зялёную грэчку.
Адзначаецца, што гэта выключае рызыку алергій, а яшчэ адпавядае курсу на імпартазамяшчэнне.
«Аналогаў на рынку няма. Тым больш грэчка — гэта наша мясцовая сыравіна. То бок яна прарастае ў нас. Адпаведна, пры любых умовах мы не страцім пастаўшчыка прадукцыі», – заявіў аспірант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій Андрэй Барашкоў.
Яго калега Ліяна Шустова адзначыла, што грыльяж можна выпускаць у асартыменце: у шакаладнай глазуры, салёны або, напрыклад, з таматамі.