Пад Крычавам адбылося жахлівае ДТЗ
2- 19.10.2025, 20:46
- 14,732
Двое загінулі.
Два чалавекі загінулі ў ДТЗ, якое адбылося сёння ўдзень у Крычаўскім раёне. Абставіны трагедыі цяпер высвятляюцца.
Аварыя здарылася каля 16 гадзін дня паблізу в. Зайцава Слабада, а менавіта на 15-м км аўтадарогі Крычаў-Беліца. Як папярэдне паведамілі ў МУС, кіроўца Volkswagen не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Аўтамабіль урэзаўся ў дрэвы і загарэўся.
У выніку два чалавекі загінулі, іх асобы ўсталёўваюцца.