СМІ паказалі першыя кадры рабавання Лувра
- 19.10.2025, 22:25
- 13,742
Відэафакт.
Французскі тэлеканал BMFTV апублікаваў першыя кадры рабавання музея Лувра ў Парыжы, якое адбылося раніцай 19 кастрычніка.
На апублікаваным відэа бачны мужчына ў жоўтай камізэльцы, які, верагодна, ламае вітрыну ў галерэі Апалона.
Паводле звестак СМІ, у галерэю праніклі «трое або чацвёра зламыснікаў» з боку Сены, выкарыстоўваючы пад'ёмнік, усталяваны для рамонтных прац.