Аэрапорт Мюнхена зачынялі з-за невядомых дронаў
2- 19.10.2025, 22:40
- 1,914
Адзін вылет быў скасаваны.
Нямецкі аэрапорт Мюнхена быў часова закрыты вечарам 18 кастрычніка пасля паведамленняў пра невядомых дронаў.
Пра гэта паведаміла федэральная паліцыя, перадае AP.
Пра «падазроныя назіранні» паведамілі некалькі чалавек, уключаючы супрацоўнікаў службы бяспекі і працаўнікаў аэрапорта.
Назіранні адбываліся каля 22:00 па мясцовым часе цягам прыблізна 30 хвілін, а потым зноў — каля 23:00.
У аэрапорце падкрэслілі, што ўплыў на рэйсы і пасажыраў быў нязначны. Тры рэйсы былі перанакіраваныя – два з іх пазней змаглі прызямліцца ў Мюнхене, а адзін вылет быў скасаваны.
Федэральная паліцыя заявіла, што ў гэтым раёне не выявіла ніякіх дронаў або падазроных асоб.
Пазнім вечарам 18 кастрычніка аэрапорт зноў адкрыўся, а наступным ранкам авіяцыйны рух працаваў у звычайным рэжыме.