19 снежня 2025, Пятніца, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Расійская армія цяпер у слабой пазіцыі

2
Зяленскі: Расійская армія цяпер у слабой пазіцыі

Пуцін не перамагае на полі бою.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што РФ цяпер не перамагае ў вайне супраць Украіны і плаціць высокую цану за нязначныя прасоўванні. Пра гэта ён сказаў у інтэрв’ю NBC News.

«Мы не прайгрываем гэтую вайну, і Пуцін не перамагае. Я лічу, што ягоная армія цяпер у слабой пазіцыі. Бо з пачатку вайны яны здолелі акупаваць 1% нашай тэрыторыі, але страцілі 1 мільён 300 тысяч салдат. Я лічу, гэта высокая цана за гэтую зямлю... Ён (Пуцін — рэд.) не перамагае на полі бою, таму ён узмацняе паветраныя ўдары», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Журналістка паказала Зяленскаму графік абстрэлаў РФ па Украіне з пачатку поўнамаштабнага ўварвання і адзначыла, што са студзеня 2025 года, калі Дональд Трамп другі раз стаў прэзідэнтам ЗША, расійскія атакі істотна ўзмацніліся. На гэта ўкраінскі лідар адказаў:

«Справа не ў прэзідэнце Трампе. Яны павялічылі свае магчымасці. Бо яны ўклалі больш грошай ва ўласную вытворчасць, бо Паўночная Карэя пачала ім дапамагаць, бо станкі пачалі паступаць з Кітая, бо іранцы далі ліцэнзіі на свае беспілотнікі. Шмат розных прычын, чаму ён (Пуцін — рэд.) узмацніў [ўдары]. Але ўсё гэта сведчыць пра тое, што ён не хоча спыняць гэтую вайну».

Зяленскі лічыць, што Трамп павінен ціснуць на расійскага дыктатара мацней, чым гэта было з групоўкай ХАМАС, каб дамагчыся завяршэння вайны на Блізкім Усходзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках