Цана слоў Лукашэнкі
2- Дзяніс Казанскі
- 2.10.2025, 16:21
- 9,626
Усе расійскія прапагандысты ў адзін голас канстатуюць, што на фронце тупік.
1 жніўня на сустрэчы з Пуціным Лукашэнка заявіў, што калі Украіна тэрмінова не пабяжыць здавацца Расіі, то «праз месяц-паўтара-два там нават абаронных збудаванняў не застанецца». Расія ўсё разбурыць і захопіць.
Мінулі два месяцы. За гэты час Расія не змагла захапіць нічога, акрамя некалькіх спустошаных і зруйнаваных вёсак. А тэмпы наступу расійскай арміі ў верасні ўпалі амаль у 2 разы ў параўнанні з жніўнем. Усе расійскія прапагандысты ў адзін голас канстатуюць, што на фронце тупік.
Яшчэ раз можна зафіксаваць, чаго вартыя словы і пагрозы Лукашэнкі.
Дзяніс Казанскі, Telegram