ЗСУ ліквідавалі расійскую ДРГ у Пакроўску
2- 4,740
Акупанты хаваліся ў памяшканні вакзала.
Расійская дыверсійна-разведвальная група нядаўна здолела пранікнуць у цэнтральную частку горада Пакроўск Данецкай вобласці Украіны і ў раёне чыгуначнага вакзала забіла некалькі мірных жыхароў, паведамляе 7-ы корпус хуткага рэагавання ДШВ ЗСУ ў панядзелак, 20 кастрычніка.
Сілы абароны ліквідавалі акупантаў, якія хаваліся ў памяшканні вакзала. Зараз спецыяльная група праводзіць пастаянны маніторынг верагодных месцаў пранікнення вайскоўцаў РФ і ўзмоцнена патрулюе горад.
Усяго за апошнія два дні, паводле звестак 7-га корпуса хуткага рэагавання ДШВ, украінскія вайскоўцы знішчылі 14 расіян, якім удалося трапіць у Пакроўск. Мірных жыхароў заклікаюць не перамяшчацца па горадзе без неабходнасці.