18 снежня 2025, Чацвер, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусбанк абвясціў пра новыя абмежаванні на зняцце наяўных

4
Беларусбанк абвясціў пра новыя абмежаванні на зняцце наяўных

З лістапада 2025 года.

«Беларусбанк» абвясціў пра новыя абмежаванні на зняцце наяўных з картак з лістапада 2025 года. Пра падрабязнасці паведамілі ў прэс-службе банка.

У прэс-службе ўдакладнілі, што «Беларусбанк» пастаянна ўдасканальвае тэхналагічныя працэсы, а таксама сэрвісы для надзейнай абароны трымальнікаў картак ад дзеянняў махляроў. І нагадалі, што раней банкам былі ўстаноўлены ліміты на зняцце грошай з выкарыстаннем лічбавых рэквізітаў картак «Беларусбанка» (токенаў, згенераваных у мабільных плацежных сэрвісах) у банкаматах і пунктах выдачы наяўных цягам аднаго дня ў памеры не больш за 600 рублёў з картак «Бархат» і не больш за 1000 рублёў — з іншых картак банка.

У «Беларусбанку» папярэджваюць: з 24 лістапада 2025 названыя ліміты будуць прымяняцца пры зняцці грошай любым бяскантактавым спосабам, у тым ліку з выкарыстаннем лічбавых рэквізітаў картак у банкаматах «Беларусбанка» і іншых банкаў на тэрыторыі Беларусі. За межамі краіны гэтыя аперацыі будуць забаронены.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках