Галоўнага інжынера мазырскай будаўнічай кампаніі асудзілі за садзейнічанне «экстрэмісцкай дзейнасці»
4- 20.10.2025, 20:57
- 5,640
Ён вёў уласны YouTube-канал.
Гомельскі абласны суд разгледзеў справу 46-гадовага Сяргея Кебца, жыхара Мазыра. Яго абвінавацілі па артыкуле аб садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК), паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Які менавіта прысуд вынеслі Сяргею — невядома, аднак прысуд ужо ўступіў у сілу, прозвішча мазырчаніна з'явілася ў «спісе экстрэмістаў» на сайце МУС.
Сяргей Кебец працаваў галоўным інжынерам будаўнічай арганізацыі «Интермеа». Акрамя таго, мужчына захапляўся спевамі і гульнёй на гітары — вёў уласны YouTube-канал, на якім публікаваў свае песні.
Якія менавіта дзеянні паставілі ў віну мазырчаніну — невядома, але, паводле даных праваабаронцаў, абвінавачанне магло быць звязана са справай «Беларускага Гаюна».