У Мінску Geely наехала на чатырохгадовага хлопчыка
5- 21.10.2025, 22:09
- 6,812
Ён выбег на праезную частку.
У ДАІ Мінска паведамілі, што вечарам 21 кастрычніка аўто Geely наехала на 4-гадовага хлопчыка. Яго адвезлі ў бальніцу для абследавання.
ДТЗ адбылося каля 18:00. 33-гадовы кіроўца ехаў па мясцовым праездзе праспекта Партызанскага, дзе і наехаў на хлопчыка. Паводле папярэдніх звестак ДАІ, ён выбег на праезную частку з-за прыпаркаваных аўтамабіляў.
Пра стан дзіцяці ў ведамстве не паведамілі.