Пастаўкі бензіну з Беларусі ў Расію ў кастрычніку ўзраслі ў 30 разоў
6- 22.10.2025, 14:11
- 3,820
Пастаўкі ідуць рэгулярна.
У першыя дзве дэкады кастрычніка аб’ёмы продажу беларускага бензіну на Пецярбургскай біржы ўзраслі ў 31,7 раза ў параўнанні з кастрычнікам 2024 года, дасягнуўшы 24,72 тыс. тон, піша «Коммерсантъ».
Аналітыкі адзначаюць, што пастаўкі беларускага паліва працягваюцца рэгулярна, хоць і дэманструюць значныя ваганні ў аб’ёмах.
Паводле дадзеных расійскага Нацыянальнага біржавога агенцтва, беларускі бензін АІ-92 на базісе Рудня-Экспарт 20 кастрычніка прадаваўся па 82–82,5 тыс. расійскіх рублёў за тону, а АІ-95 на базісе Злынка-Экспарт — 85,4–85,5 тыс. рублёў за тону. У той жа час біржавыя каціроўкі бензіну ў еўрапейскай частцы Расіі 21 кастрычніка паказалі, што цана на АІ-92 крыху павялічылася, да 74,39 тыс. рублёў за тону, а на АІ-95 крыху знізілася, да 79,66 тыс. рублёў за тону.