5 снежня 2025, Пятніца, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія прадукты дапамагаюць заснуць і спаць глыбей

Якія прадукты дапамагаюць заснуць і спаць глыбей

Прыродныя «снатворныя».

Здзяйсненне мары пра паўнацэнны сон можа пачацца з самага простага — вячэрняга перакусу.

Калі вы хочаце адмовіцца ад снатворных і знайсці натуральны спосаб хутчэй заснуць і спаць глыбей, некаторыя прадукты могуць стаць вашымі саюзнікамі. Яны дапамагаюць расслабіцца, наладзіць цыркадныя рытмы і зняць унутранае напружанне, піша New Voice.

Вішня — натуральная крыніца мелатаніну

Кіслая вішня — рэдкая прыродная крыніца мелатаніну — гармону, які адказвае за цыкл сну і няспання. Даследаванне, апублікаванае ў American Journal of Therapeutics, паказала: дарослыя, якія штодня пілі вішнёвы сок, спалі на гадзіну даўжэй і адчувалі сябе больш адпачылымі.

Мунг — бабовая культура для спакою

Невялікія зялёныя бабы мунг багатыя магніем, вітамінамі групы B і фалійнай кіслатой — рэчывамі, якія падтрымліваюць нервовую сістэму і зніжаюць узровень стрэсу. Паўшклянкі вараных бабаў некалькі разоў на тыдзень спрыяе расслабленню і паляпшэнню якасці сну.

Кімчы — прабіётык для добрага самаадчування

Карэйская страва з ферментаванай гародніны багатая прабіётыкамі, якія ўмацоўваюць мікрафлору кішэчніка і спрыяюць выпрацоўцы серотоніну і ГАМК — нейрамедыятараў, адказных за спакой. Дыетолагі раяць ужываць ¼−½ шклянкі кімчы або місо некалькі разоў на тыдзень, каб падтрымліваць эмацыйны баланс і крэпкі сон.

Гарбузовыя семечкі — магній і трыптафан

Жменька семак перад сном забяспечвае арганізм магніем і трыптафанам — амінакіслатой, з якой выпрацоўваецца мелатанін. Яны дапамагаюць расслабіцца і падтрымліваюць пачуццё сытасці. Дадайце лыжку семак у грэцкі ёгурт — смачна і карысна.

Марскія водарасці — мінералы для гарманальнай раўнавагі

Норы, вакаме і іншыя марскія водарасці змяшчаюць магній, ёд і амега-3 тлустыя кіслоты, якія зніжаюць узровень стрэсу і падтрымліваюць функцыю шчытападобнай залозы. Дыетолагі раяць дадаваць іх у супы або салаты 2−3 разы на тыдзень.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках