Белы дом адсвяткаваў заканчэнне «кансольных войнаў»
6- 29.10.2025, 3:04
- 4,746
Мова пра 20-гадовы канфлікт паміж Xbox і PlayStation.
Белы дом апублікаваў выяву з Трампам у вобразе Майстара Чыфа.
Адміністрацыя Белага дома адрэагавала на заяву GameStop аб завяршэнні «кансольных войнаў», апублікаваўшы выяву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа у касцюме Майстара Чыфа з гульні Halo. Як піша Newsweek, ШІ-выява з Трампам была размешчана на афіцыйнай старонцы Белага дома ў X (Twitter) і набрала дзясяткі мільёнаў праглядаў.

Прычынай стала абвяшчэнне Microsoft пра выхад рымейка Halo: Combat Evolution для Xbox і PlayStation, што пакладзе канец шматгадоваму эксклюзіву франшызы. Рытэйлер GameStop у жартоўлівай форме абвясціў пра заканчэнне «дваццацігадовага канфлікту» паміж платформамі, назваўшы свае крамы «дэмілітарызаванай зонай».
«Апошнія два дзесяцігоддзі сусветная гульнявая супольнасць уцягнутая ў бесперапынную варожасць, вядомую як «кансольныя войны». Гэты канфлікт узнік на пачатку 2000-х гадоў з выхадам Halo: Combat Evolved эксклюзіўна для Xbox. А цяпер Halo: Campaign Evolved афіцыйна выйдзе на PlayStation, стаўшы кросплатформавай гульнёй», — напісаў GameStop у X.
Белы дом суправадзіў публікацыю подпісам «Улада — гульцам», падтрымаўшы ініцыятыву. Да паста была прымацавана згаданая ШІ-выява з Трампам.
Публікацыя выклікала неадназначную рэакцыю ў сеціве. Частка карыстальнікаў высока ацаніла крэатыўны падыход, тады як іншыя звярнулі ўвагу на недакладнасці ў выяве — напрыклад, на сцягу ЗША ў кадры прысутнічае 40 зорак замест належных 50.