Украіна канфіскавала бізнес Лукашэнкі ў сваёй краіне
7- 29.10.2025, 11:39
- 6,168
Нацыяналізаваныя актывы «Гомсельмаша» і звязаных з ім прадпрыемстваў.
У даход Украіны спагнаныя карпаратыўныя правы ААТ «Гомсельмаш» у ТАА «Гандлёвы дом «Гомсельмаш-Украіна», ТАА «Гандлёвы дом МТЗ-Беларусь-Украіна», ТАА «ЛУН-ЮГ», а таксама маёмасныя правы на гандлёвыя маркі, паведамляе Міністэрства юстыцыі гэтай краіны.
Рашэнні прыняты ў адпаведнасці з пастановай Вышэйшага антыкарупцыйнага суда Украіны.
Падкрэсліваецца, што «даччыныя кампаніі холдынгу «Гомсельмаш» прыцягнутыя да вытворчасці камплектуючых для боепрыпасаў і дронаў-камікадзэ пад назвай «Герань-2» тыпу «Шахед», якія Рэспубліка Беларусь вырабляе па замове прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу Расійскай Федэрацыі».
Іск у адносінах да беларускага прадпрыемства «Гомсельмаш» 1 кастрычніка падало Міністэрства юстыцыі Украіны.
У дакуменце таксама адзначалася, што даччыныя кампаніі холдынгу прыцягнутыя да вытворчасці камплектуючых для боепрыпасаў.
Вытворчасць «Гомсельмаша» ў Гомелі функцыянуе з 1930 года. Асноўная прадукцыя холдынгу — сельскагаспадарчыя машыны, у тым ліку камбайны.