18 снежня 2025, Чацвер, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць працоўных мігрантаў у Беларусі за год узрасла ў паўтара раза

10
Колькасць працоўных мігрантаў у Беларусі за год узрасла ў паўтара раза
ілюстрацыйнае фота

Больш за палову з іх — грамадзяне Туркменістана і Узбекістана.

За апошні год колькасць працоўных мігрантаў у Беларусі павялічылася ў 1,5 раза, заявіла намесніца міністра працы і сацыяльнай абароны Тацяна Астрэйка.

Паводле яе слоў, якія прыводзіць прэс-служба ведамства, больш за палову працоўных мігрантаў (54%) — грамадзяне Туркменістана і Узбекістана. Таксама адзначаецца «значны рост» колькасці работнікаў з Індыі і Непала.

Пры гэтым чыноўніца звярнула ўвагу, што роўныя з беларусамі правы пры працаўладкаванні маюць грамадзяне краін ЕАЭС, куды згаданыя вышэй дзяржавы не ўваходзяць.

Паводле даных Астрэйкі, сярод працоўных мігрантаў пераважаюць мужчыны, большасць (71,7%) зайнятыя ў рабочых прафесіях. Каля 70% іншаземцаў працуюць у Мінску і Мінскай вобласці, дзе «найбольш востра адчуваецца дэфіцыт кадраў».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках