МУС Літвы прапануе закрыць мяжу з Беларуссю на месяц
1- 29.10.2025, 14:30
- 2,564
Вільнюс гатовы ўвесці поўнае абмежаванне руху, уключна з транзітам у Калінінград.
Міністэрства ўнутраных спраў Літвы прапануе закрыць мяжу з Беларуссю на месяц.
Пра гэта заявіў кіраўнік МУС краіны Уладзіслаў Кандратовіч, цытуе LRT.
Пасля палётаў на мінулым тыдні кантрабандных паветраных шароў, якія пастаянна прыводзілі да закрыцця аэрапортаў, памежны кантроль у пунктах «Шальчынінкай» і «Мядзінінкай» быў прыпынены рашэннем памежнікаў.
У сераду, 29 кастрычніка, урад павінен прыняць рашэнне адносна далейшых абмежаванняў у гэтых пунктах.
«Наша пазіцыя ў тым, каб прапанаваць ураду закрыць і захаваць бягучую сітуацыю на працягу месяца. А потым прыняць рашэнне», — заявіў Кандратовіч.
Кіраўнік МЗС Літвы заявіў, што Вільнюс пакідае за сабой права спыніць транзіт у і з Калінінграда пасля закрыцця мяжы з Беларуссю ў адказ на сітуацыю з метэашарамі.