18 снежня 2025, Чацвер, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дармаеды» зноў перамаглі Лукашэнку

13
«Дармаеды» зноў перамаглі Лукашэнку

Нягледзячы на пагрозы і рэйды, колькасць афіцыйна занятых у Гомельскай вобласці скарацілася.

Пасля заканчэння сезонных прац колькасць жыхароў Гомельскай вобласці, занятых у эканоміцы рэгіёна (г. зн., афіцыйна працаўладкаваных), склала 551,5 тыс. чалавек. Такія даныя за верасень прывяло абласное статыстычнае ўпраўленне, заўважыў «Флагшток» і параўнаў лічбы з папярэднімі паказчыкамі.

У жніўні работнікаў было 552,1 тыс. чалавек, у ліпені — 551 тыс., у чэрвені — 551,1 тыс., у маі — 547,1 тыс., у красавіку — 549,7 тыс. чалавек.

То-бок пры стабільным зніжэнні колькасці працаўладкаваных назіраўся ўздым у летнія месяцы, які дасягнуў піку ў жніўні. Гэта агульная тэндэнцыя: летам патрабуецца больш работнікаў у будаўніцтве, сельскай гаспадарцы і іншых сферах. Акрамя таго, у афіцыйную статыстыку могуць уключаць студатрады і школьнікаў, занятых на канікулах у сельгаспрадпрыемствах.

А зараз колькасць афіцыйна працаўладкаваных зноў упала. Такая ж сітуацыя была і год таму. Колькасць занятых зніжалася, але ў жніўні падвысілася, а ў верасні 2024 года зноў скарацілася да 551,4 тыс. чалавек.

Выходзіць, што ў сёлетнім верасні колькасць работнікаў узрасла ў параўнанні з мінулым усяго на 100 чалавек. Гэта сведчыць пра тое, што маштабная барацьба з «дармаедамі», якую вядуць з красавіка 2025 года чыноўнікі разам з міліцыяй, не прынесла адчувальнага выніку.

Як паведамляў «Флагшток», толькі ў адным Савецкім раёне Гомеля, па стане на 1 мая 2025 года, улады налічылі каля 10 тысяч чалавек, «не занятых у эканоміцы». Іх агульная колькасць па вобласці не паведамляецца.

Таму, нават з улікам натуральнага змяншэння і старэння насельніцтва, а таксама міграцыі і іншых фонавых працэсаў, статыстыка пацвярджае, што вялізарныя рэсурсы і сродкі, накіраваныя на спробы працаўладкаваць беспрацоўных, былі выдаткаваныя практычна дарэмна.

Нагадаем, у рэгіёнах прызнавалі, што «дармаеды» пераважна адмаўляюцца ад афіцыйнага працаўладкавання, нягледзячы на ўгаворы чыноўнікаў і пагрозы міліцыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках