«Белавія» анансавала чартары на два новыя курорты
1- 29.10.2025, 17:13
- 4,952
Куды змогуць паляцець беларусы?
Прамыя чартарныя рэйсы ў Іарданію плануе запусціць у сакавіку 2026 года нацыянальны авіяперавозчык «Белавія». Таксама прапрацоўваецца магчымасць палётаў у Туніс. Такімі планамі падзяліўся генеральны дырэктар «Белавія» Ігар Чэргінец на прэс-канферэнцыі 29 кастрычніка.
Спікер адзначыў, што на пачатку студзеня адкрыецца далёкамагістральны рэйс у Тайланд — Утапао і Пхукет.
— З сакавіка 2026 года плануецца адкрыццё праграмы чартарных рэйсаў у Іарданію. З мая 2026 года плануецца адкрыццё праграмы чартарных рэйсаў — таксама вельмі даўно не было, прапрацоўваецца, гэта не азначае, што адкрыецца, але мы робім усё, каб гэта адбылося, і якраз на далёкамагістральным самалёце — Туніс, — расказаў Чэргінец.
Гендырэктар «Белавія» таксама дадаў, што з лістапада адновяцца чартары на егіпецкі курорт Шарм-эль-Шэйх з Магілёва, а са снежня — з Брэста.