У рэжыму скончыліся грошы на бюджэтнікаў
7- 29.10.2025, 18:20
- 15,056
Лукашэнка пачаў чыстку штатаў.
Да 1 ліпеня 2026 года ўсе ўстановы, што фінансуюцца з бюджэту, абавязаныя прывесці штат у адпаведнасць з новымі нарматывамі, піша «Нясвіжскія Навіны».
Што змяняецца: уводзяцца тыпавыя штаты і нарматывы чысленнасці — перавышаць нельга; павелічэнне штату — толькі па ўзгадненні з вышэйстаячымі органамі і пры наяўнасці важкіх падстаў; скарачаць можна, пашыраць — нельга без афіцыйнага дазволу.
Каго гэта не закране: супрацоўнікаў, якія фінансуюцца з пазабюджэтных крыніц; работнікаў навуковых арганізацый; спецыялістаў дзяржаўных органаў, падпарадкаваных Лукашэнку; структур, чысленнасць якіх вызначае кіраўнік Беларусі; фельд’егерскай службы пры Мінсувязі; лясгасаў, падпарадкаваных Мінлясгасу.