«Газпрам» па-ранейшаму працуе са стратамі
- 29.10.2025, 18:39
- 3,362
Галоўная гордасць Крамля пайшла ў мінус на мільярды долараў.
Страта галаўной кампаніі «Газпрама» за 9 месяцаў у параўнанні з мінулым годам, згодна з афіцыйнай статыстыкай, скарацілася амаль удвая, але ўсё адно застаецца значнай, піша «Інтэрфакс».
Чыстая страта галаўной кампаніі ПАТ «Газпрам» па расійскіх стандартах (РСБУ) за 9 месяцаў 2025 года склала 70,315 мільярда расійскіх рублёў (каля 2,14 мільярда долараў) у параўнанні са стратай у 309,111 мільярда рублёў (каля 3,88 мільярда долараў) за студзень-верасень 2024 года, паведамляецца ў бухгалтарскай справаздачнасці кампаніі.
Выручка «Газпрама» засталася на ранейшым узроўні — 4,272 трыльёна рублёў (53,66 мільярда долараў). Пры гэтым сабекошт скараціўся на 12%.
У выніку валавы прыбытак кампаніі павялічыўся на 50% — да 1,259 трлн рублёў (15,81 мільярда долараў).