18 снежня 2025, Чацвер, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін выстаўляе сябе на пасмешышча

8
Пуцін выстаўляе сябе на пасмешышча

Украінскія вайскоўцы — пра сітуацыю ў Купянску.

Заявы Уладзіміра Пуціна пра нібыта акружэнне ўкраінскіх вайскоўцаў у Купянску Харкаўскай вобласці не адпавядаюць рэчаіснасці. Пра гэта 29 кастрычніка паведаміла ў Telegram угрупаванне Аб’яднаных сіл Узброеных Сіл Украіны.

«У Купянску і яго наваколлях ідуць цяжкія баі, і байцы акупантаў спрабуюць замацавацца ў паўночнай частцы горада. Аднак любыя заявы пра "акружэнне" там украінскіх войскаў з’яўляюцца выдумкай і фантазіяй, якія не абапіраюцца ні на якія фактычныя дадзеныя на месцах», — гаворыцца ў пасце.

Аб’яднаныя сілы Узброеных Сіл Украіны нагадалі, што Пуцін — ваенны злачынца.

«Калі б расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін не быў ваенным злачынцам, можна было б выказаць шкадаванне, што на старасці гадоў ён чарговы раз вымушаны выстаўляць сябе на пасмешышча і паўтараць за ўласнымі генераламі хлусню, у якую не зможа паверыць нават ягоная верная аўдыторыя і расійскія эліты», — заявілі ў Узброеных Сілах Украіны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках