У Мінску на турнір па тэнісе прама пасярод матчу ўварваўся спецназ
13- 29.10.2025, 19:29
- 27,184
Гледачы, якія глядзелі матчы анлайн, убачылі, як ставяць да сцяны суддзяў і тэнісістак.
У Мінску на аматарскі турнір па тэнісе прама пасярод матчу ўварваўся спецназ.
Затрыманне тэнісістак і суддзяў нажывую маглі назіраць анлайн-гледачы аматарскага турніру па тэнісе 1xbet. На відэа можна ўбачыць, як спецназаўцы забягаюць у залу, ставяць да сцяны суддзяў і спартсменак.
У тытрах бачныя імёны рэальных беларускіх тэнісістак Ганны Сергель і Марыі Савіцкай.
👮🇧🇾 Беларускія сілавікі накрылі аматарскі турнір па тэнісе – гледачы, якія глядзелі матчы на сайтах букмекерскіх кантор, убачылі, як праваахоўнікі ставяць да сцяны суддзяў і тэнісістак
На наступны дзень лінія на гульні гэтага турніру знікла ❌ pic.twitter.com/RzPOVdabJf
— Спортс" (@sportsru) October 29, 2025