Зяленскі запрасіў прэзідэнта Аргенціны ва Украіну
- 29.10.2025, 20:11
- 1,484
Прэзідэнт Украіны правёў тэлефонную размову з Хав'ерам Мілеем.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Аргенціны Хав'ерам Мілеем і запрасіў яго наведаць Кіеў.
Пра гэта паведамляе Telegram прэзідэнта Украіны.
Зяленскі павіншаваў Хав'ера з перамогай яго партыі на парламенцкіх выбарах.
Украінскі прэзідэнт адзначыў, што Аргенціна шмат робіць, каб дасягнуць поспеху і быць моцнай, і пажадаў, каб і надалей удавалася рэалізоўваць усе неабходныя рэформы.
«Запрасіў спадара прэзідэнта прыехаць ва Украіну, каб працягнуць наш дыялог і абмеркаваць усе ключавыя перспектывы развіцця адносін паміж нашымі краінамі. Сапраўды шмат праектаў можам рэалізаваць разам. Нашы каманды будуць на сувязі», — дадаў ён.