18 снежня 2025, Чацвер, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін заявіў, што вайна ў расіян у «генах»

29
Пуцін заявіў, што вайна ў расіян у «генах»

РФ вядзе войны прыблізна кожныя 6–7 гадоў.

Падчас візіту ў ваенны шпіталь імя Мандрыкі дыктатар РФ Уладзімір Пуцін сустрэўся з удзельнікамі ўварвання ва Украіну і заявіў пра «генетычную схільнасць» расіян да вайны. Адзін з «герояў СВА» падчас размовы распавёў, што ў архівах знайшоў звесткі пра свайго дзеда, які ваяваў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пуцін у адказ схапіў вайскоўца за вялікі палец і, крыху патрасаўшы, правёў паралель паміж ім і яго дзедам.

«Вось, паглядзі, не ведаў, што ў цябе такі дзед быў, а сам ваюеш гэтак жа, як дзед», — сказаў Пуцін. «Стараюся», — адказаў «герой СВА». «Гэта ў нас у генах, разумееце? <�…> У нас гэта ёсць. Гэта нікуды не дзенецца», — працягнуў сваю думку Пуцін.

Пуцін сустрэўся ў шпіталі з вайскоўцамі 127-й асобнай брыгады разведкі. Сярод прысутных, як высветліла «Агентство», аказалася як мінімум двое чалавек з крымінальным мінулым. Адзін з іх — Рустэм Ібраімаў — неаднаразова судзімы за крадзяжы і пагрозы забойствам. За тыдзень да пачатку ўварвання, 15 лютага 2022 года, Ібраімаў быў асуджаны на пяць месяцаў калоніі за крадзеж Евангелля коштам 20 тысяч рублёў.

Яшчэ адзін удзельнік сустрэчы, 21-гадовы Уладзіслаў Бобка з Керчы, у чэрвені 2023 года фігураваў у паліцэйскіх зводках як падазраваны ў крадзяжы маёмасці. У сацыяльнай сетцы ён вядзе старонку пад псеўданімам «Vlad Bandit».

Адзначым, што Расія вядзе войны прыблізна кожныя 6–7 гадоў. За 34 гады (1991–2025) РФ удзельнічала ў пяці буйных войнах: Першая чачэнская (1994–1996), Другая чачэнская (1999–2009), вайна з Грузіяй (2008), вайна ў Сірыі (з 2015), вайна ва Украіне (з 2014, поўнамаштабная фаза з 2022).

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках