У РФ маці паіла дзіця каньяком і здымала гэта на відэа
18- 3.10.2025, 3:34
- 15,064
Маці спаівала дзіця са словамі «глушы» і «закусвай».
У Краснадарскім краі паліцыя праводзіць праверку пасля публікацыі ў сацсетках відэа, на якім маці паіць дзіця, меркавана, каньяком. Пра гэта паведамляе «Краснадар».
На відэа, што з'явілася ў адным з бацькоўскіх чатаў, а затым — у Telegram-канале «ЧП Краснадара і краю», жанчына дае сваёй малалетняй дачцэ чарку, заяўляючы, што ў ёй каньяк. Калі дзяўчынка робіць некалькі глыткоў, маці удакладняе: «Смачна, так?»
На яшчэ адным відэа маці дэманструе бутэльку з каньяком, з якой толькі што нібыта наліла змесціва ў чарку.
«Мама табе накатіць. Давай, дачушка, піць. Закусвай», — дадае жанчына.
У прэс-службе паліцыі заявілі, што ўстанаўліваюць асобу маці і праводзяць праверку па факце публікацыі.