Кошт золата рэкордна вырас
1- 3.10.2025, 7:57
- 3,272
Названыя галоўныя прычыны.
Цэны на золата актыўна растуць на працягу амаль усяго 2025 года. Гэтым спрыяюць геапалітычная напружанасць і нежаданне інвестараў рабіць рызыкоўныя інвестыцыі.
Што адбываецца з цэнамі на золата ў свеце
З пачатку года сусветныя цэны на золата павялічыліся прыкладна на 44%, дасягнуўшы рэкордных значэнняў дзякуючы актыўным закупкам з боку цэнтральных банкаў і аднаўленню цыклу зніжэння ставак Федэральнай рэзервовай сістэмай ЗША.
У панядзелак, 29 верасня, кошт золата вырас да новага рэкорднага ўзроўню, перавысіўшы адзнаку 3 800 долараў за унцыю. Росту каціровак спрыялі аслабленне долара і чаканні зніжэння працэнтнай стаўкі ФРС ЗША, пішуць Reuters.
«Ёсць падставы меркаваць, што ў кастрычніку і снежні ФРС пойдзе на далейшае зніжэнне ставак», — цытуе выданне аналітыка кампаніі Capital.com Кайла Родда.
Золата традыцыйна ўмацоўваецца ва ўмовах нізкіх працэнтных ставак цэнтральных банкаў, а таксама ў часы геапалітычнай і эканамічнай нестабільнасці.
Як адзначаецца, трэйдары цяпер ацэньваюць верагоднасць зніжэння стаўкі ФРС у кастрычніку прыкладна на ўзроўні 90%, а верагоднасць дадатковага зніжэння ў снежні — каля 65%.
Апытаныя Reuters трэйдары і галінавыя эксперты прагназуюць у наступным годзе цану на ўзроўні 4 000 долараў за унцыю.
У панядзелак, 29 верасня, спотавая цана золата на Нью-Ёркскай фондавай біржы вырасла на 1,5% у параўнанні з папярэднім днём, дасягнуўшы 3 814,9 долара за унцыю. Ф'ючэрсы на золата ў ЗША з пастаўкай у снежні падаражэлі на 0,9% да 3 844 долараў за унцыю.
На фоне росту золата падаражэлі і іншыя каштоўныя металы: спотавая цана срэбра паднялася на 2,3% да 47 долараў за унцыю, платіна вырасла на 3,6% да 1 623,9 долара, а паладзій — на 2% да 1 295,2 долара.