У Беларусі ўводзяць змены ў Падатковы кодэкс
3- 3.10.2025, 13:16
- 6,960
Навацыі тычацца праверкі даходаў і выдаткаў фізічных асоб.
Дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» сёння ў першым чытанні прынялі праект закона аб унясенні змяненняў у Падатковы кодэкс. Навацыі датычаць падаткаабкладання фізічных асоб, якія зарабляюць на прадукцыі з асабістай падсобнай гаспадаркі. Прычынай змяненняў стала скарга ў Канстытуцыйны Суд.
Навіна закране фізічных асоб, якія атрымліваюць даход ад продажу прадукцыі раслінніцтва і жывёлагадоўлі, вырашчанай на сваёй зямельнай дзялянцы або на дзялянцы сваякоў.
Цяпер такія даходы не абкладаюцца падаткам. Але калі ў дачыненні да фізічнай асобы праводзіцца камеральная праверка адпаведнасці выдаткаў даходам, фізічная асоба можа ў тлумачэннях указваць даходы са сваёй дзялянкі як паходжанне сродкаў. Калі сума даходаў ад асабістай падсобнай гаспадаркі больш за 200 базавых велічынь, трэба заплаціць 10% ад сумы перавышэння.
Паводле новых правілаў, калі чалавек зможа прадставіць пацвярджальныя дакументы аб атрыманні даходу ў названым памеры, ён вызваляецца ад выплаты падаходнага падатку па стаўцы 10%.