На Данбасе расійскі дрон забіў французскага журналіста
1- 3.10.2025, 20:26
- 5,560
Паранены яго ўкраінскі калега.
Пасля атакі FPV-дрона расійскіх акупантаў 3 кастрычніка загінуў французскі журналіст Антоні Лалікан, а журналіст выдання Kyiv Independent Георгій Іванчанкоў атрымаў раненне, піша New Voice.
Пра гэта паведаміў старшыня Нацыянальнага саюза журналістаў (НСЖУ) Сяргей Таміленка са спасылкай на прадстаўнікоў 4-й асобнай цяжкай механізаванай брыгады ЗСУ. Акрамя таго, інфармацыю пацвердзілі ва Украінскай асацыяцыі фатографаў (UAPP).
«Сёння, 3 кастрычніка 2025 года, Антоні Лалікан загінуў ад удару расійскага FPV-дрона. Разам з ім працаваў украінскі журналіст (выданне Kyiv Independent, член Украінскай асацыяцыі прафесійных фатографаў) Георгій Іванчанка, які атрымаў раненні. Трагічную навіну паведамляе 4-я асобная цяжкая механізаваная брыгада», — напісаў Таміленка.
Паводле інфармацыі крыніц НСЖУ, расійскі дрон атакаваў журналістаў раніцай 3 кастрычніка каля Дружкаўкі Данецкай вобласці.
«Медыйнікі працавалі ў ахоўным рыштунку і ў суправаджэнні прэс-афіцэра», — напісаў Таміленка.