Трамп даручыў пачаць выпрабаванні ядзернай зброі ЗША
2- 30.10.2025, 8:07
- 9,650
Прэзідэнт ЗША назваў прычыну гэтага рашэння.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён даручыў Пентагону неадкладна пачаць выпрабаванні ядзернай зброі Амерыкі.
Пра гэта ён паведаміў у сацыяльнай сетцы Truth Social.
Кіраўнік Белага дома падкрэсліў, што ў ЗША больш ядзернай зброі, чым у любой іншай краіны.
«Гэта было дасягнута, уключаючы поўную мадэрнізацыю і абнаўленне наяўнай зброі, падчас майго першага тэрміну паўнамоцтваў», — заявіў Трамп.
Прэзідэнт ЗША дадаў, што з-за велізарнай разбуральнай сілы ядзернай зброі «ненавідзеў гэта рабіць», але ў яго не было выбару.
Як сказаў Трамп, Расія займае другое месца па колькасці ядзернай зброі, а Кітай — трэцяе з вялікім адрывам, аднак Пекін ужо цягам пяці гадоў зраўняецца з Масквой. Таму ён даручыў пачаць выпрабаванні ядзернай зброі ЗША.
«У сувязі з праграмамі выпрабаванняў, якія праводзяцца іншымі краінамі, я даручыў Міністэрству вайны пачаць выпрабаванні нашай ядзернай зброі на роўнапраўнай аснове. Гэты працэс пачнецца неадкладна. Дзякую вам за ўвагу да гэтага пытання», — рэзюмаваў кіраўнік Белага дома.