У Беларусі вырашылі змяніць штрафы для вадзіцеляў і пешаходаў
7- 4.10.2025, 17:06
- 19,976
Стала вядома, да чаго рыхтавацца.
У ведамасным выданні МУС «На страже» раскрылі падрабязнасці, што ж «дэпутаты» «палаткі» ўхвалілі ў законапраекце аб змяненні КаАП у пятніцу ў першым чытанні.
Што да вадзіцеляў без правоў, гаворка ідзе пра «умераную лібералізацыю», паведамляе прэс-служба МУС.
Цяпер усталявана адміністрацыйная адказнасць асобы, якая кіруе транспартным сродкам і не мае на гэта права. Пад гэтую катэгорыю трапляюць і асобы, якія ніколі не вучыліся і не атрымлівалі правоў, і грамадзяне, пазбаўленыя гэтага права за ўчыненне правапарушэнняў, і тыя, хто пратэрмінаваў сваё пасведчанне.
Законапраектам уносяцца змены, якія размяжоўваюць гэтыя катэгорыі. Напрыклад, для таго, хто не працягнуў тэрмін дзеяння вадзіцельскага пасведчання, адказнасць будзе мякчэй.
Што да пешаходаў, то для п'яных вырашылі ўзмацніць адказнасць.
«Паводле дзеючага закона пешаход, які знаходзіцца ў стане ап'янення, за першае парушэнне будзе толькі папярэджаны. Гэтага недастаткова. Таму карэкціроўка прадугледжвае адказнасць пешахода, які знаходзіцца ў такім стане. Без папярэджання ён можа быць адразу прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці», — заявіў намеснік старшыні камісіі па заканадаўстве «палаткі» Аляксандр Амельянюк.